У Мінску ўзнагародзілі лепшых тэнісістаў года — і не на корце, а ва ўрачыстай абстаноўцы. Лепшых гульцоў года вызначалі адразу ў 17 намінацыях. Простым гэты год, як і тэнісны сезон, назваць складана, таму ўзнагароды знайшлі мацнейшых.
Лепшым тэнісістам краіны стаў Ілья Івашка. Сёлета ён упершыню ў кар'еры падняўся на 40-ы радок адзіночнага рэйтынгу АТР. А яго лепшым дасягеннем стаў выхад у паўфінал турніру ў Атланце. На цырымоніі тэнісіст прысутнічаць не змог. Але запісаў відэазварот. «Будучым маладым тэнісістам, мне заўсёды было на каго раўняцца. Спадзяюся, што зараз з’яўляюся такім жа прыкладам для маладога пакалення. Усім спартсменам жадаю дамагчыся пастаўленых мэт, веры ў сябе і задавальнення ад гульні», — адзначыў Ілья.
Тэнісісткай года прызнана Арына Сабаленка. Для яе гэта ўжо трэці такі тытул. У гэтым сезоне першая ракетка Беларусі згуляла ў паўфінале US Open, упершыню ў кар’еры стала фіналісткай Выніковага турніру WTA.
Званне «Юніёр года» атрымаў Станіслаў Бульбянкоў. Малады спартсмен расказаў журналістам, што гэты сезон стаў адным з лепшых і найбольшых паспяховых у яго кар’еры. Але на дасягнутым ён спыняцца не плануе. «Юніёркай года» стала Юлія Перапехіна. Аляксандра Сасновіч — «прарыў года». Сёлета яна паднялася на максімальную для сябе пазіцыю сусветнага рэйтынгу — 29-ую.
Кіра Каліноўская, Аляксандра Трыгубкіна, Вікторыя Шымановіч, Рэната Сасонкіна, Ціхан Корань, Арцём Аскірка, Дзяніс Баскін, Арцемій Бялоў — узнагароджаны як «Алімпійскія надзеі». Капітанам года стаў Уладзімір Плаксін, трэнерам года — Анастасія Шляпцова. «Характар года» паказаў Вадзім Стральскі (у 2022-м годзе ён стаў чэмпіёнам Беларусі па тэнісе на калясках). Лепшымі гульцамі парнага разраду прызнаны Аляксандр Згіроўскі і Аляксандр Леаненка. «Каманда года» — Ціхан Фёдараў, Эрык Аруцюнян Антон Касценіч (трэнер Дзмітрый Жырмонт). Сямён Айзіковіч Каган быў адзначаны ў намінацыі «За ўклад у развіццё тэніса». Данііл Астапенкаў узнагароджаны спецыяльным прызам ад старышні тэніснай федэрацыі за перамогу над аргенцінцам Дыега Шварцманам у Кубку Дэвіса.

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка падзякаваў усім спартсменам і трэнерам, спецыялістам федэрацыі за то, што ў няпростых умовах яны дастойна спрацавалі і паказалі высокі вынік: «Год быў цяжкі і я хацеў бы падзякаваць усім за тое, што не зламаліся. Але складаныя часы нараджаюць моцных людзей».
У размове з журналістамі Сяргей Рутэнка расказаў, як вырашаецца пытанне з прыпыненнем членства Беларускай тэніснай федэрацыі ў Міжнароднай федэрацыі. «Спартыўны арбітражны суд усяляк адцягвае разгляд справы, яго ўвесь час адкладаюць. Гэта прамы доказ таго, што яны самі сябе загналі ў кут і не ведаюць, як з яго выйсці. Няма ніводнага пункта, які б мы парушылі. Мне цікава, на падставе чаго суддзі будуць прымаць рашэнне. Я неаднаразова казаў, што вынікі справы мы абнародуем», — сказаў ён.
Справіцца з усімі выклікамі было б немагчыма без сяброў і партнёраў. «Мы шчыра дзякуем спонсарам і партнёрам федэрацыі, што ў няпросты час вы знаходзіце магчымасць дапамагаць развіццю і папулярызацыі тэніса, мы разам — і гэта галоўнае. Хачу сказаць асаблівы дзякуй Міністэрству спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту, Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу. Менавіта пры падтрымцы клуба мы працягваем рэалізацыю нацыянальнага каманднага турніру „Залатая Ракетка“, праводзім навучанне маладых трэнераў і суддзяў. Бо менавіта праца з юнымі спартсменамі і маладымі спецыялістамі — залог устойлівага развіцця і паспяховасці тэніса як віду спорту ў будучыні», — адзначыў Сяргей Рутэнка.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
0






Новости
Признания Соболенко перед Итоговым
Соболенко прокомментировала свою победу
Эрик Арутюнян: «В 2023-м ставлю целью победу в одиночном разряде на турнире ITF»
ИНТЕРВЬЮ | Из подающих надежды в реальные претенденты: знакомимся с Дарьей Шауга
ИНТЕРВЬЮ | Семён Каган. Вся жизнь на корте
ИНТЕРВЬЮ | Даниил Остапенков: "Это только начало пути"
ИНТЕРВЬЮ | Виктория Азаренко: "Горжусь, что в моей маленькой стране так развивается теннис"
ИНТЕРВЬЮ | Кристина Дмитрук: "Белый – это классно"
ИНТЕРВЬЮ | Анна Кубарева: девушка, которая умеет удивлять
ИНТЕРВЬЮ | Ее сравнивают с Викторией Азаренко: знакомьтесь - Эвелина Ласкевич
На вершину - с четвертой попытки: как строптивый “Соболёк” стал первой ракеткой мира
ПРЕССА | «100 вопросов взрослому». | Гость программы -- Сергей Рутенко
ПРЕССА | Спорт. Кадр. "Королевы грунта"
ПРЕССА | Сергей Рутенко в программе "Спорт. Кадр"
ПРЕССА | Кто больше заработал, у кого больше титулов? Сравнили ведущих теннисисток Беларуси — Азаренко, Соболенко, Звереву
ПРЕССА | СТВ | Команда Президента пробилась в финал турнира по любительскому хоккею. Руководство БТФ на трибунах в качестве зрителей
ПРЕССА | ЧЕМПИОНАТ | «Буду в депрессии, если останусь в одном месте». Откровения Соболенко в Индиан-Уэллсе
ПРЕССА | TOCHKA.BY | Матч поинт: в Минске достроили топовые теннисные корты
ПРЕССА | ПРЕССБОЛ | Два-три года назад белорусский мужской теннис, казалось, переживал подъем. Что случилось с ним сейчас? Дела не очень хороши.
Вера Лапко: «8 марта в наших странах совсем не похож на напоминание его исторической ценности»

6
7957
ПЕРВЕНСТВО Беларуси U18
Первенство РБ U-14
Первенство РБ U12
Первенство Беларуси U14. Декабрь 2024
Итоги года 2024. 30 лет БТФ.
Заседание Правления БТФ
V Открытый чемпионат РБ. Август 2024
Официальный спонсор
Официальный спонсор
Партнёр
Официальный спонсор
Официальный спонсор
Партнёр
Партнёр
Информационный партнёр
Информационный партнёр
Официальный спонсор
Партнёр